Биография Хаима Вейцмана


Хаім Вейцман нарадзіўся 27 лістапада 1874 года ў вёсцы Моталь (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці).
Яго бацька Озэр Вейцман (1850-1911) служыў чыноўнікам канторы па сплаве лесу. Сям'я была шматдзетнай, налічвала 15 дзяцей. У гэтым спісе Хаім быў трэцім. Маці Хаіма-Рахель-Леа Чмерінская (1852-1939), нарадзілася таксама ў Моталі. Пасля смерці мужа яна перасялілася ў Эрэц-Ісраэль і пазней заснавала першы дом для састарэлых, пабудаваны ў Хайфе.
Хаім Вейцман сваю пачатковую адукацыю атрымаў у Пінскім рэальным вучылішчы, якое скончыў у 1892 годзе. Затым ён працягнуў адукацыю ў Германіі і Швейцарыі.
У 1897 годзе, ў Швейцарыі, Вейцман атрымлівае доктарскую ступень у галіне хіміі, патэнтуе сваё першае вынаходніцтва і ўдала прадае патэнт прамыслоўцам. У 1901-1904 гг. працаваў у Жэнеўскім універсітэце ў якасці асістэнта прафесара. Атрымліваючы вышэйшую адукацыю ў Германіі, Хаім становіцца палітыкам. Ён захапіўся ідэямі сіянізму і ідэй Тэадора Герцля аб стварэнні яўрэйскай дзяржавы. У 1896 годзе ён далучыўся да сіянісцкай арганізацыі. І праз пару гадоў ужо ў якасці дэлегата ўдзельнічаў у другім сіянісцкім кангрэсе.
У 1904—1919 працуе ў Манчэстэрскім універсітэце узначальвае хімічную лабараторыю, ў Брытанскім адміралцействе (1916-1919). У 1906 г. ён ажаніўся на студэнтцы медыцынскага факультэта. Яго жонкай стала былая растаўчанка Вера Хацман.
У 1920—1931 і 1935—1946 Х. Вейцман узначальваў сусветную сіянісцкую арганізацыю. У 1940-я пераехаў у Палесціну, дзе ўзначаліў яўрэйскі нацыянальны рух. Заснавальнік Яўрэйскага ўніверсітэта (Іерусалім), а таксама-навукова-даследчага інстытута па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках у горадзе Рэхават(1949), з 1952 г. частка тэррыторыі інстытута стала мемарыяльным комплексам Вейцмана.
Уладальнік каля 100 патэнтаў у галіне прамысловага прымянення шэрагу хімічных працэсаў.
У 1948 абраны першым прэзідэнтам дзяржавы Ізраіль. Да таго часу яму споўнілася семдзесят чатыры гады. У сілу ўзросту і хвароб яму было цяжка займацца дзяржаўнымі справамі. Рэзідэнцыяй яму стаў асабісты дом у Рэхавоце. Пераабраны на другі тэрмін Вейцман быў у 1951 годзе.
Імем Вейцмана названыя цэнтральныя вуліцы ў многіх гарадах Ізраіля. Поштай Ізраіля выпушчаны шэраг марак з яго партрэтам, а яго партрэт упрыгожваў купюры ў 50 ізраільскіх фунтаў (1975), 5 шекелей (1978), а таксама манету ў 5 новых шекелей (1992).
На доме ў Пінску, у якім вучыўся Хаім Вейцман, усталявана мемарыяльная шыльда.
Памёр 9 лістапада 1952 г. у выніку працяглай хваробы.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website